Раман Юргель: Апошні ліст да Бандарэнкі не дайшоў



Парушана права на асабістае ліставанне ў дачыненні да вязня Андрэя Бандарэнкі, які цяпер знаходзіцца ў турме Магілёва, кажа праваабаронца з Гародні, прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага камітэта Раман Юргель.

20170119_101230

Апошні ліст, які праваабаронца даслаў да зняволенага Бандарэнкі, вярнуўся з пазнакай цэнзара “раздрукоўкі не дазволены”.

– Я раздрукаваў сумесную заяву ў падтрымку Андрэя Бандарэнкі з сямі праваабарончых арганізацый Беларусі, якія афіцыйна зарэгістраваныя. Там сказана пра тое, што калі ён будзе асуджаны па ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, то яго будуць лічыць палітычным вязнем.

У канверт быў укладзены каляндар хрысціянскіх святаў, паколькі Андрэй Бандарэнка – практыкуючы вернік.

20170119_101220

На думку праваабаронцы, адміністрацыя турмы перашкаджае такімі дзеяннямі рэалізацыі вязнем сваіх рэлігійных правоў. Таму адпаведную заяву Раман Юргель накіраваў у турму, дзе назваў дзеянні адміністрацыі ўстановы непрымальнымі.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара

[manual_related_posts]