“Расейскае забівае!” Байкот расейскіх тавараў ва Украіне
Ва Украіне працягваецца кампанія “Расейскае забівае!” па байкоту расейскіх тавараў. Адзін з накірункаў кампаніі – абавязковая маркіроўка тавараў расейскай вытворчасці ва ўсіх украінскіх крамах. Напрыклад, у кіеўскіх крамах такая маркіроўка стала абавязковай.
Пра прычыны акцыі “Расейскае забівае!” расказваюць самі ўкраінцы:
– Трэба неадкладна перакрыць ва Украіне менавіта ўсе шляхі рэсурсавання Расеі. Проста, каб украінцы перасталі тыя тавары купляць. Тады зменшыцца фінансаванне расейскай арміі і магчыма гэта неяк дапаможа нашым вайскоўцам…
– Агрэсар на нашай зямлі, а я павінна купляць іх тавары?..
Пасля таго, як расейскія тавары пачалі пазначаць ва ўкраінскіх крамах, іх продажы зменшыліся ці не напалову.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота wikiwand.com
