Расейскі чэмпіён свету па шахматах назваў захоп Крыму ганебным



Расейскі гросмайстар Данііл Дубаў, чэмпіён свету па хуткіх шахматах, назваў паўвыспу Крым украінскай, а правядзенне топавага турніру ў Савудаўскай Арабіі – ганебным фактам. Словы маскоўскага шахматыста цытуе Chess-News.ru.

Расейскі шахматыст падкрэсліў, што неаднаразова дыскутаваў на гэтую тэму з іншымі. 22-гадовы гросмайстар паведаміў, што „па крымскім пытанні цалком на баку Украіны”. Пры тым ён лічыць, што спорт важней палітыкі, а таксама адзначыў, што ўсё роўна любіць Расею, нягледзячы на тое, што нагодаў ганарыцца радзімай апошнім часам у яго ўсё менш.

„Гісторыя – яна мяняецца. Проста мы жывем у такі перыяд, а для гісторыі гэта ўсё ерунда. Пройдзе гадоў дзвесце, за эпізод з Крымам Расеі будзе сорамна, так”.

Пра чэмпіянат у Савудаўскай Арабіі Дубаў выказаўся так, што яна яго папросту купіла, а ў прынцыпе гуляць там ніхто не хацеў.

Беларускае Радыё Рацыя