Расейскі консул сустрэўся з затрыманай Верай Цвікевіч



Наконт затрымання грамадзянкі Расеі Веры Цвікевіч у Менску, прэс-сакратар пасольства РФ у Беларусі Аляксей Маскалёў сказаў: “Наш консул у пятніцу, 28 студзеня, сустракаўся з затрыманай грамадзянкай РФ Верай Цвікевіч. Паміж імі адбылася размова, работа па гэтаму пытанню будзе весціся і далей”.

Нагадаем, што ў Менску на днях затрымалі 30-гадовую Веру Цвікевіч.Падчас пратэстаў у 2020 годзе Вера трапіла нават на першую паласу беларускай “Камсамольскай праўды”. Супраць дзяўчыны завялі крымінальную справу па артыкулу “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўны ўдзел у ім”.

Вера Цвікевіч з’яўляецца грамадзянкай Расеі, але мае від на жыхарства ў Беларусі. Бацькі яе беларусы, але даўно жывуць у Расеі. На Слонімшчыне ў Веры ёсць шмат сваякоў, у тым ліку і бабуля. Дзяўчына ў свой час скончыла Мурманскі дзяржаўны гуманітарны ўніверсітэт. З 2015 года працавала артысткай Слонімскага драматычнага тэатра, дзе выконвала розныя ролі. Але два гады таму яна звольнілася і працавала ў Менску.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]