Расейскія дэсантнікі вучацца захопліваць будынкі ў Беларусі
На базе аднаго са злучэнняў сіл Спецыяльных аперацый Узброеных сіл Беларусі праходзяць сумесныя навучальныя зборы разведвальных вайсковых падраздзяленняў.
Фота sputnik.by
У іх удзельнічаюць вайскоўцы разведвальных падраздзяленняў сіл Спецыяльных аперацый УС Беларусі і Паветрана-дэсантных войскаў Расеі.
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны, на працягу некалькіх дзён дэсантнікі дзвюх краін адпрацуюць высадку на дах высотнага будынку і ў цяжкадаступныя раёны, размешчаныя ў балоцістай або лясной мясцовасці, а таксама эвакуацыю параненых і спецыяльных грузаў.
Вайскоўцы сіл спецыяльных аперацый УС Беларусі і ПДВ Расеі прыступілі да сумеснай адпрацоўкі навыкаў па беспарашутнаму дэсантаванню.
