Расейцы больш за ўсіх любяць беларусаў і кітайцаў



Апытанне, праведзенае «Левада-цэнтрам», расставіла кропкі над „I” ў сістэме каардынатаў „сябры-ворагі» для расейцаў.

Трэці год запар зніжаецца колькасць грамадзян, якія галоўным сябрам сваёй краіны лічаць саюзную Беларусь. Але нават пры гэтым сыходным трэндзе дагэтуль крыху менш за палову расейцаў глядзяць на бліжэйшага заходняга суседа з сімпатый.

Другім вялікім сябрам жыхары Расеі лічаць Кітай – і лік упэўненых у гэтым за год вырас на 5 працэнтаў.

Рэзкі скачок здзейсніла Сірыя. Яшчэ два гады таму толькі двое са ста расейцаў лічылі далёкую блізкаўсходнюю краіну сябрам, а цяпер ужо – кожны шосты. Затое ў прыязнасць Казахстана вераць ўсё менш – цяпер гэта траціна расейцаў.

З ворагамі сітуацыя цікавейшая. За апошнія 10 гадоў лідарства ў топе найбольш варожа настроеных да Расеі краін у ЗША аспрэчвалі толькі Латвія ды Літва. Пачынаючы з 2014-га да гэтага працэсу «нялюбасці» натуральным чынам падключылася Украіна. І ўжо чацвёрты год запар расейцы адносяць Незалежную да дзяржаў, якія ім зусім не сімпатызуюць (гэта меркаванне роўна паловы апытаных). Дзве траціны удзельнікаў апытанняў адчуваюць варожасць з боку ЗША. Дзіўна, што чвэрць расейцаў у зону непрымання ў адносінах да іх аднеслі не толькі дзве прыбалтыйскія рэспублікі, але і Нямеччыну …

kp.by

Фота rusmystery.ru