Расея экстрадавала на радзіму беларуса Падлобнікава



Чарговага ўдзельніка пратэстаў выдалі беларускім уладам з Расеі. Яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі. Праваабаронцам стала вядома, што Расея выдала ўладам Беларусі жлобінца Дзмітрыя Падлобнікава. Папярэдне вядома, што ён ужо знаходзіцца ў гомельскім СІЗА-3, піша «Вясна».

25-гадовага затрыманага абвінавачваюць у супраціве сілавікам і спробе нанесці ўдары супрацоўніку міліцыі падчас акцыі пратэсту ў дзень прэзідэнцкіх выбараў у Жлобіне. Раней Еўрапейскі суд па правах чалавека забараніў Расеі выдаваць Падлобнікава Беларусі. Але Расея, як і ў іншых выпадках, праігнаравала рашэнне міжнароднай інстанцыі.