Расея перавозіць у Беларусь зенітна-ракетныя комплексы для вучэнняў
6 месяцаў таму
Расея перавозіць у Беларусь зенітна-ракетныя комплексы С-400, якія плануюць выкарыстоўваць у сумесных ваенных вучэннях «Саюзная рашучасць-2022». Зараз перадыслакацыю пачалі два дывізіёны зенітных ракетных комплексаў С-400 «Трыумф», яны ўжо здзейснілі марш на станцыю пагрузкі ў Хабараўскім краі. Частку шляху да беларускіх палігонаў падраздзялення пераадолеюць на чыгунцы, частку – сваім ходам.
Падчас вучэнняў практычныя дзеянні войскаў РФ пройдуць на палігонах Даманаўскі, Гожскі, Абуз-Лясноўскі, Берасцейскі і Асіповіцкі. Таксама плануецца задзейнічаць аэрадромы ў Баранавічах, Лунінцы, Лідзе і Мачулішчах.
[manual_related_posts]