Расея выдала Беларусі гомельца, нягледзячы на забарону ЕСПЧ



Раніцай Расея экстрадавала ў Беларусь гомельца Міхаіла Зубкова, якога на радзіме абвінавачваюць у гвалце альбо пагрозе гвалтам супрацоўніку аддзелу ўнутраных спраў. Гэта пацвердзіла ягоная адвакатка Роза Магамедава, паведамляе mediazona.by. «Так, сёння а 10-й гадзіне яго адвезлі на самалёт і перадалі ў Беларусь», — сказала абаронца. «Генпракуратура РФ задаволіла патрабаванне уладаў Беларусі аб экстрадыцыі Зубкова. Мы абскардзілі гэтае рашэнне. 5 траўня суд адхіліў скаргу адваката Зубкова”.

Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ) забараніў яго выдачу Беларусі паводле правіла 39 аб экстраных мерах. Нягледзячы на гэта экстрадыцыя адбылася.

Міхаіла Зубкова затрымалі ў Маскве ў кастрычніку 2021 года. Тады было вядома, што ён знаходзіўся ў вышуку ў справе аб гвалце ці пагрозе гвалту міліцыянту. Вядома, што ў верасні 2020 года ён удзельнічаў у маршы ў Гомелі, пасля чаго яго затрымалі супрацоўнікі АМАПу. Тады гомелецправёў 15 дзён у ізалятары часовага ўтрымання — па якім артыкуле, не ўдакладнялася.

Фота: pixabay.com