Распрацоўшчыкі праекта “Кошт урада” сустрэліся з гарадзенцамі



Сустрэчу з гарадзенцамі правялі распрацоўшчыкі інтэрнэт-праекта “Кошт урада”. Прект існуе ў інтэрнэт-прасторы амаль год.

IMG_4169

Кіраўнік праекта Уладзімір Кавалкін кажа, што людзей цікавіць шмат эканамічных тэмаў, асабліва, калі яны датычаць іх непасрэдна:

– Найбольшая колькасць праглядаў была ў нашым калькулятары, бо грамадзяне нашай краіны ўвогуле не ведаюць, колькі падаткаў яны выплочваюць і на што гэтыя падаткі ідуць. Многія былі шакаваныя тым фактам, што амаль палову сваіх заробкаў, яны аддаюць на выплату падаткаў нашай дзяржаве, каб потым атрымаць так званыя танныя, альбо ўвогуле бескаштоўныя паслугі.

Паводле ацэнак эканамістаў, беларускае грамадства мае захаваўчыя настроі адносна ўраду. Гэта адна з прычынаў таго, што людзі не маюць актыўнай пазіцыі адносна эканамічных планаў органаў дзяржавы ў сваіх гарадах і вёсках.

IMG_4165

IMG_4166

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня