Расследаванне ў справе Дзмітрыя Баскава праходзіць няўцямна



Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці накіраваў афіцыйны запыт у Міжнародную федэрацыю хакея на лёдзе адносна статусу расследавання ў дачыненні да старшыні Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрыя Баскава.

Таго, прыгадаем, падазраюць у датычнасці да забойства мастака Рамана Бандарэнкі. Акрамя таго, фонд накіраваў запыты ў нацыянальныя хакейныя федэрацыі больш чым 30-ці краін з патрабаваннем звярнуцца да Міжнароднай федэрацыі ў пытанні расследавання ў дачыненні да Баскава.

Фонд звяртае ўвагу на тое, што афіцыйнае расследаванне пачалося больш як два месяцы таму, дагэтуль ніякай інфармацыі па яго вынікі не паступала. „Больш за тое: падчас расследавання кіраўнік ІІХФ Рэнэ Фазэль наведаў Менск з афіцыйным візітам і нават зрабіў фатаграфію з Баскавым, што можа сведчыць аб прадузятасці расследавання..”, — лічаць у фондзе спартыўнай салідарнасці.

Беларускае Радыё Рацыя