Ратавальнікаў хочуць узброіць і выкарыстоўваць супраць ворагаў



Ратавальнікаў хочуць узброіць і выкарыстоўваць супраць унутраных і знешніх ворагаў. Беларускіх ратавальнікаў змогуць прыцягваць да вырашэння “праблем, звязаных з масавымі беспарадкамі” і “ў інтарэсах Мінабароны”. Да сярэдзіны чэрвеня іх забяспечаць табельнай зброяй. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТВ паведаміў кіраўнік МНС Беларусі Вадзім Сіняўскі, піша reform.by. Паводле міністра, неабходнасць падрыхтоўкі беларускіх ратавальнікаў для дзеянняў у асаблівых умовах вызначыў Аляксандр Лукашэнка.

“Да 15 чэрвеня мы атрымліваем узбраенне ў Міністэрстве абароны і фактычна будзем гатовыя да выканання задач,..”, — сказаў ён.

[manual_related_posts]