Ратавальнікі папярэджваюць пра небяпеку стыхійных купанняў



У Таварыстве выратавання людзей на вадзе паведамляюць, што сёлета на Вадохрышча імправізаваныя купанні будуць арганізаваныя ў тых месцах, дзе ёсць спецыялізаваныя ратавальныя станцыі. Гэта значыць у большасці гарадоў краіны. Напрыклад, у Менску і яго аколіцах будзе сем іарданяў, у Гомелі чатыры, а ў Гародні адная.

Зараз прадстаўнікі Таварыства ладзяць рэйды, каб выявіць несанкцыянаваныя купелі. Штогод такіх месцаў большае, асабліва каля аграсядзібаў і базаў адпачынку, што знаходзяцца побач з вадаёмамі, – адзначыў інструктар Таварыства Аляксей Нагорны:

„Трэба абмежаваць грамадзян, папярэдзіць аб тым, што стыхійная арганізацыя купеляў апамана тым, што людзі могуць не ведаць плыні вады, не ведаць глыбіню ў месцы, дзе гэта арганізавана. Калі гэта будзе арганізавана самавольна, то мусіць быць прысутнасць выратавальных службаў. Гэта можа прывесці да парушэння здароўя, і нават прывесці да трагедыі.”

Каля афіцыйных купеляў будуць дзяжурыць не толькі ратавальнікі, але і медыкі, міліцыянты. Для людзей арганізуюць пункты абагрэву.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]