Ратавальнікі злавілі гадзюку ў Менску ў газавай пліце



Ратавальнікі злавілі гадзюку ў газавай пліце адной з кватэр на вуліцы Ландэра ў Менску.

Як паведамляе прэс-служба Менскага гарадскога ўпраўлення МНС, гаспадыня з дачкой збіраліся снедаць, але, падышоўшы да пліты, пачулі дзіўнае шыпенне і ўбачылі хвост. Яны патэлефанавалі ў МНС.

Работнікі МНС, якія прыбылі на месца, у адной з канфорак газавай пліты знайшлі змяю. Пры дапамозе спецыяльнай прылады паўзуна вынялі.

Адлоўленай змяёй аказалася гадзюка. Кватэра, куды яна запаўзла, размешчаная на трэцім паверсе жылога дома.

Ніхто не пацярпеў.

belapan.by