Раварысты падтрымалі акцыю жанчын



У Менску 12 жніўня быў брутальна разагнаны жаночы марш. Вядома пра дзясяткі затрыманых, у тым ліку некалькі журналістаў, сярод якіх Кацярына Андрэева (Белсат).

У падтрымку жанчын пад бел-чырвона-белымі сцягамі выехалі раварысты. Яны праехаліся праз цэнтр, а потым затрымаліся на плошчы Якуба Коласа. Да раварыстаў далучаліся людзі з плакатамі.

Праз цэнтр гораду праязджала калона аўтазакаў з афіцыйным ЧЗ сцягам. Разганяць раварыстаў пад’ехаў міліцэйскі бусік, магчыма, некаторыя аўтазакі. Але з плошчы раварысты рушылі далей у бок цэнтра.

Беларускае Радыё Рацыя