Размова пра інклюзію вышэйшай адукацыі ў Беларусі і Літве



Неўзабаве па ўсёй Беларусі актывізуецца абітурыенцкая кампанія-2018. ЕГУ пры падтрымцы Бард-коледжа вырашыў паразмаўляць са сваімі патэнцыйнымі студэнтамі ў спакойным рэжыме і нестандартным фармаце.

15 сакавіка ў культурным інкубатары “Ок16” прайшоў семінар па сацыякультурнай інклюзіі для людзей з інваліднасцю «Адукацыя vs. межы». Мерапрыемства сабрала экспертаў з самых розных абласцей.

Распачаў размову блок аб прававых стандартах інклюзіўнай адукацыі. Юрысты Сяргей Драздоўскі і Анастасія Жырмонт распавялі пра канцэпцыю вышэйшай адукацыі як грамадскую каштоўнасць і пра адказнасць нашай дзяржавы ў рамках падпісанай Канвенцыі пра правы людзей з інваліднасцю. Закранулі тэму інклюзіўнай адукацыі ў Беларусі і магчымасць вучыцца дыстанцыйна.

Наступныя блокі былі прысвечаны ліберальнай адукацыі і запатрабаванасці інклюзіўнай адукацыі як формы грамадскага соцыякультурнага актывізму. У фінале семінара актывіст Аляксандр Ергулевіч і студэнтка 4 курса ЕГУ Наталля Бякава прэзентавалі ініцыятыву “Дасяжны тэатр”.

Студэнты і выкладчыкі ЕГУ з інваліднасцю расказалі пра свой досвед вучобы і працы тут. Адна з іх – арганізарка семінара «Адукацыя vs. межы» Ксенія Шталенкова.

Дар’я Ліс, Беларускае Радыё Рацыя Фота ru.ehu.lt