Развітальны баль выпускнікоў у Слоніме



Слонімскі раённы баль выпускнікоў 2017 года пачаўся каля помніка загінуўшым воінам. Там выпускнікі, іх бацькі і настаўнікі ўсклалі кветкі да вечнага агню. А потым калонай усе разам прайшліся па Першамайскай і Чырвонаармейскай вуліцах да цэнтральнай плошчы горада.

На цэнтральнай плошчы Слоніма выпускнікоў павіншавалі з заканчэннем школы, а лепшым з іх уручылі залатыя і сярэбраныя медалі. Падчас развітальнага выпускнога балю ў Слоніме ў неба ўзляцелі сотні каляровых балонікаў, гучалі песні і музыка.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім