У Менску развіталіся з Раманам Бандарэнкам (абноўлена)



“Гэта анёл”.  Артыстка Купалаўскага тэатра Святлана Анікей, як і тысячы іншых беларусаў, прыйшла развітацца з Раманам Бандарэнкам, забітым памагатымі крывавага рэжыму ў ноч на 12 лістапада ў Менску на Плошчы Перамен.

Кажа Святлана Анікей:

– З пачуццямі такога вялізнага болю. Гэта нацыянальная жалоба. Гэта вялізны-вялізны боль. На маю думку, – гэта анёл. Ну, такі анёл, які павінен быў нарадзіцца дзеля жыцця, канешне, аднак і дзеля такой барацьбы.

– Вечная памяць герою, вечная памяць герою, вечная памяць герою, вечная памяць герою!

Кажа Ігар Лялькоў, міжнародны каардынатар руху салідарнасці „Разам”:

– Раман Бандарэнка – чалавек, які стаў адным з сімвалаў нашага супраціву гвалту і ўсяму таму дзікунству, што адбываецца ў Беларусі апошнія тры месяцы.

Ксёндз Уладзімір Марушэўскі:

– Пачуцці салідарнасці з сям’ёй Рамана, а таксама з духам малітвы за Рамана, за яго блізкіх, а таксама за ўсю нашу краіну. Малюся на ружанцы аб Божым бласлаўленні і спыненні гвалту, аб свабодзе ў нашых сэрцах ад пачуцця нянавісці, прагнення, помсты. Толькі праўда можа зрабіць нас свабоднымі.

Развітанне з народным героем Раманам Бандарэнкам прайшло ў беларускай сталіцы ў Храме Уваскрашэння Хрыстова. Пахавалі Рамана на Паўночных могілках пад Менскам.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

***

Развітанне з Раманам Бандарэнкам праходзіць у Храме Уваскрашэння Хрыстовага ў Менску. 

Фота: Drone pilots Group

Тысячы людзей прыйшлі сёння развітацца з героем у Менску.

Фото: tut.by

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]