Рэальныя антырэкорды па суткавым выяўленні каронавіруса наперадзе



Медыкі прагназуюць, што ў краіне пік уздыму захворвання на COVID-19 з-за распаўсюду штама “Амікрон” прыйдзецца на сярэдзіну лютага. Таму рэальныя антырэкорды па суткавым выяўленні каронавіруса яшчэ наперадзе.

Абнадзейвае толькі спадзяванне, што новы штам з большага праходзіць у лёгкай форме. Але на думку лекара-лабаранта Вадзіма Садоўскага, пазбегнуць перанагрузкі сістэмы аховы здароўя не атрымаецца:

– Нагрузка на медыкаў у гэты перыяд вельмі моцна павялічваецца. За кошт вялікай колькасці захварэўшых, той самы маленькі адсотак цяжкіх выпадкаў у абсалютных лічбах не будзе меньшым з-за вялікага ахопу пандэміяй жыхароў. Мы не чакаем, што будзе меней работы, чакаем, што яе будзе значна больш.

Лекар дадае, што спыніць распасюд “Амікрона” нельга, але замарудзіць і тым самым пазбегнуць рэзкіх уздымаў – магчыма, калі грамадзяне зноў масава вернуцца да масачнага рэжыму і сацыяльнага дыстанцыянавання.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]