Рэчыцкага актывіста знялі з аўтобуса, абшукалі і трымаюць на мяжы



Дагэтуль на беларуска-украінскай мяжы ў пункце пропуску Новая Гута трымаюць грамадзкага актывіста з Рэчыцы Ігара Міхалеўскага.

Па інфармацыі рэчыцкага праваабаронцы Валерыя Пуцікага, актывіст быў зняты памежнікамі сёння, 8 снежня, ў 11 гадзін раніцы з рэйсавага аўтобуса “Рэчыца-Кіеў” для асабістага дагляду. Двойчы Міхалеўскага абшуквалі, спачатку без панятых, а затым, спахапіўшыся, зрабілі гэта з панятымі.

Прычыну такой пільнай увагі да актывіста ні памежнікі, ні мытнікі яму не паведамілі. Міхалеўскі па стане на 13 гадзін знаходзіцца на пункце пропуску і чакае нейкага рашэння. 

Праваабаронцы высвятляюць інфармацыю з прэтэнзіямі памежнікаў да актывіста.

ПЦ „Вясна”