Рэдактар Слонімскай раёнкі не ведае ў якой краіне ён жыве



Рэдактар слонімскай раённай газеты “Слонімкі веснік” напісаў артыкул пра ўладны мітынг каля Слонімскага райвыканкама, дзе сабралі пенсіянераў і пераапранутых вайскоўцаў Слонімскай 11-й механізаванай брыгады, якая дыслацыруецца ў Слоніме. Рэдактар “Слонімскага весніка” Кірыл Ляшчанка напісаў: ” …прошёл масштабный митинг в поддержку действующего Президента Белоруссии…». І дзе такая краіна Белоруссия, пра якую піша рэдактар газеты?.. І што гэта за рэдактар, які не першы год узначальвае орган Слонімскага райвыканкама, і не ведае, што ён піша наогул і дзе жыве?..

Беларускае Радыё Рацыя