Рэдакцыя сайту Ex-press.by у поўным складзе пакінула Беларусь



Рэдакцыя барысаўскага сайту Ex-press.by у поўным складзе пакінула Беларусь. Раней за мяжу дзеля бяспекі выехалі журналісты БелаПАН, Еўрарадыё, Tut.by і іншых беларускіх СМІ. Пра вымушаную эміграцыю супрацоўнікаў Ex-press.by, рэдакцыя барысаўскага парталу паведаміла ў сваім тэлеграм-канале.

Дарагія сябры. Паведамляем вам, што рэдакцыя Ex-press.by у поўным складзе вымушаная была выехать з краіны дзеля бяспекі і захавання праекту. Мы працягваем працу і вельмі спадзяемся на вашу дапамогу. Дасылайце фота, відэа, вашы пытанні і разважанні праз telegram-бот. Гэта ананімна і бяспечна для вас. Мы на сувязі„, – звярнулася да чытачоў рэдакцыя Ex-press.by.

Беларускае Радыё Рацыя