Рэферэндум па зменах у Канстытуцыю можа прайсці 10 лютага?



Так званы “канстытуцыйны рэферэндум” можа адбыцца ўжо 10 лютага — так паведамляюць “Нашай Ніве” крыніцы. Незвычайнасць у тым, што гэта працоўны дзень, чацвер. Як інфармуюць крыніцы, актывізаваліся трэніроўкі асабовага складу вайскоўцаў, што тлумачыцца падрыхтоўкай да гэтай даты.

“Адбываецца звычайная, але маштабная падрыхтоўка груп выцяснення, рассяроджвання, патрулявання і гэтак далей… Раней перад падзеямі кшталту выбараў праводзілі агульныя вучэнні ўсіх унутраных войскаў, з 2020-га ўзялі моду трэніравацца разам з АМАП. Падрыхтоўка ўключае ў сябе таксама дадатковыя заняткі па ідэалогіі”, — распавядаюць “Нашай Ніве” крыніцы.