Рэйкавая вайна. Рэлейныя шафы працягваюць гарэць



Пад Бабруйскам патруль сілавікоў адкрыў агонь па партызанах, якія ўскрылі рэлейную шафу.

Гэта адбылося ўноччы. Як сцвярджае @belzhd_live, 30 сакавіка на перагоне Савічы — Бярэзіна (участак Асіповічы — Гомель), паблізу прыпыначнага пункта Бабіна, былі ўскрытыя рэлейныя шафы (адну з іх паспелі падпаліць).

У той жа час у лесапаласе знаходзілася патрульная група з унутраных войскаў, якая адкрыла агонь з баявой зброі.

Сцвярджаецца, што рэйкавым партызанам удалося ўцячы ад пераследу.