Рэха Чарнобылю



 25 траўня – Сусветны дзень шчытападобнай залозы. Па звестках Сусветнай арганізацыі аховы здароўя захворванні шчытападобнай залозы займаюць 2 месца пасля цукровага дыябету. Прырост колькасці захворванняў шчытападобнай залозы ў свеце складае 5% у год.

Ілюстрацыйнае фота

У рэспубліцы Беларусь захворванні шчытападобнай залозы заўсёды былі шырока распаўсюджаныя ў выніку дэфіцыту ёду ў глебе і вадзе. Аварыя на ЧАЭС значна ўскладніла экалагічную сітуацыю ў нашай краіне. Колькасць захворванняў шчытападобнай залозы расце з году ў год, што звязана і з уплывам экалагічных фактараў і з больш дбайным абследаваннем і выяўленнем дадзенай паталогіі.

Але медыцына стараецца не звязваць хваробу з чарнобыльскай катастрофай, — гаворыць хворая бярозаўчанка Людміла Іваніцкая:

Цалкам выдалена шчытападобная залоза. Можна было адразу даваць трэцюю групу інваліднасці гэта былі нейкія дадатковыя грошы да майго мізэрнага заробку, на які можна было б хаця б купіць нейкія вітаміны ці харчавацца па-людску. Ніхто не прызнаў, што я пацярпела ад выбуху на Чарнобыльскай АЭС.

Паводле Іваніцкай, нягледзячы на гучныя завярэнні чыноўнікаў ад медыцыны пра эфектыўную сістэма аказання дапамогі пацыентам з паталогіяй шчытападобнай залозы, у рэальнасці – гэта чысты фармалізм.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя