Роб Філд: Беларусь мае добрыя перадумовы для барацьбы са зменамі клімату
Беларусь – краіна з вялікім прыродным багаццем, таму мае добрыя перадумовы для барацьбы са зменамі клімату ды іншымі глабальнымі пагрозамі.
Пра шляхі змяншэння негатыўных наступстваў кліматычных зменаў распавёў у Менску старэйшы навуковы супрацоўнік у Каралеўскім таварыстве абароны птушак Роб Філд:
– Калі мы маем зараз падвышэнне на адзін градус, то наступныя 15 год чакаецца падваенне пацяплення. Аднак пытанне палягае не ў тым, стане цяплей, ці халадней. А зрэшты ў тым, як збочваць адмоўны ўплыў чалавецтва на атмасферу, і як адказаць на выклікі мажлівых залеваў і паводак.
Адкрыла вечар прамова амбасадара Велікабрытаніі ў Беларусі Жаклін Перкінс. Прысутныя гутарылі пра кліматычныя змены і пра шляхі змякчэння наступстваў праз ахову прыроды і разумнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў.
Беларускае Радыё Рацыя