Роўна 80 год таму нямецкія войскі занялі Варшаву



Падзеі былое вайны. Роўна 80 год таму нямецкія войскі занялі Варшаву. Сярод бежанцаў, што ўцякалі на Усход, было шмат музыкаў-габрэяў. Шматлікія з іх цягам восені 1939 года апынуліся ў Беластоку. Гаворыць дачка піяніста і кампазітара Юрыя Бяльзацкага Люцына Халіп:

– Калі немцы прыйшлі ў Варшаву, мне было тры гада. Калі немцы сталі зганяць на працу, дык бацьку маці сама адправіла, і ён пайшоў са сваім братам і дзядзькам. Яны пайшлі і тады дабраліся да Беластоку. Потым мы з маці ішлі таксама праз мяжу, і нас ужо не хацелі прапускаць, але неяк там пашкадавалі.

У тым ліку з музыкаў-бежанцаў тагачасныя ўлады Беларусі стварылі ў 1939 годзе Беластоцкую абласную філармонію, першы ў Беластоку сімфанічны аркестр, а таксама першы Дзяржаўны джаз-аркестр БССР.

Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя