Ровар супраць аўтобуса



Грамадская ініцыятыва “За вела Берасце” працягвае папулярызаваць роварны рух і змагацца за ўдасканаленне адпаведнай інфраструктуры ў горадзе. Гэтым разам прадстаўнікі кампаніі зладзілі эксперымент “Ровар супраць аўтобуса”, дзе ровар выйшаў пераможцам. “Канешне ж да еўрапейскага ўзроўню нам яшчэ далёка, аднак мы працягнем звяртаць увагу грамадства на гэты від транспарта”, – зазначае валанцёрка “За вела Берасце” Алеся Ярошчык:

– Увогуле існуюць пешаходныя пераходы праз веладарожкі, светлафоры для раварыстаў. У Берасці, на жаль, нічога такога няма. Вельмі шырокія бардзюры, з’ехаць і заехаць на веладарожку вельмі цяжка, і ровары ламаюцца праз гэта.

У выніку ж эксперымента, адлегласць па маршруце ровар пераадолеў за 23 хвіліны 35 секунд, а аўтобус за 27 хвілінаў 26 секунд. Траса праходзіла ад Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэта да Цэнтральнай гарадской бальніцы. «Плюсы карыстання роварам відавочныя», – зазначылі валанцёры «За вела Берасце».

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце