Рух Салідарнасці „Разам” праводзіць канферэнцыю



Рух Салідарнасці „Разам” сабраўся на канферэнцыю ў Беластоку. Гаворыць сустаршыня руху, святар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы айцец Вікенці

 – Мы абмяркуем самыя балючыя пытанні. Гэта сустрэча прэзідэнтаў, а таксама згадкі пра глыбейшую інтэграцыю, але думаю гэтага не адбудзецца. Народ павернецца да Госпада і зразумее, што толькі з Богам можна вырашыць усе праблемы на нашай шматпакутнай зямлі.

Рух узнік падчас акцый у намётавым гарадку на Кастрычніцкай плошчы ў Менску ў сакавіку 2006 года. Асноўная мэта руху — садзейнічаць салідарнасці ўсіх грамадскіх ініцыятываў, у першую чаргу прадпрымальніцкіх і культурніцкіх, скіраваных на дэмакратычнае развіццё краіны.

Беларускае Радыё Рацыя