Рух Салідарнасці „Разам” правёў акцыю ў Львове



У Дзень Беларускай Вайсковай Славы Рух Салідарнасці «Разам» правёў традыцыйную акцыю ў Львове. Яна была прымеркаваная да 505-годдзя перамогі над маскоўскімі войскамі пад Воршай. Удзельнікі акцыі разгарнулі вялікі беларускі сцяг і прайшліся па цэнтру горада. Да актывістаў далучыліся і беларускія турысты.

zaxid.net