Рух “За Свабоду” адзначыў Дзень Еўропы



У адной з менскіх кавярняў моладзь Руху “За Свабоду” адзначыла Дзень Еўропы. Гаворыць госць імпрэзы – дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ганна Канапацкая.

Так супала, што мы святкуем не толькі Дзень Перамогі, але і Дзень Еўропы, калі ў 1950 годзе быў падпісаны дакумент, які зрабіў пачатак для таго, каб атрымаўся Еўрапейскі звяз. І мне вельмі прыемна сёння бачыць моладзь, якая зацікаўлена ў тым, каб Беларусь таксама абрала еўрапейскі шлях. І яны бачаць тыя перспектывы, якія адчыняе еўрапейскі шлях для Беларусі, і тыя магчымасці, якія ён за сабой нясе.

Фармат мерапрыемства – панэльная дыскусія з удзелам экспертаў: эканаміста Сяргея Чалага, культуролага Вадзіма Мажэйкі і філосафа Вольгі Шпарагі.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара