Рух «За свабоду» правёў акцыю супраць «Начных ваўкоў»
«Мы сваю зямлю нікому не аддамо!» Пад такім дэвізам актывісты руху «За Свабоду», 30 красавіка на трасе М 1 (алімпійка) на месцах транспартных развязак ля вёскі Каўпеніца, баранавіцкага мікрараёна Паўночны і пасёлка Зорны вывесілі расцяжкі супраць праезду па тэрыторыі Беларусі пуцінскіх «начных ваўкоў». «Нет фашизму! И российскому тоже. Путинцы, убирайтесь домой». «Беларусь не Расея», «Мы свою землю никому не отдадим». З такім надпісамі расцяжкі правіселі больш за гадзіну.
Грузапаток на трасе быў ажыўлены, праязджаючыя машыны віталі транспарант сігналамі. У гэты час шмат ехала і аўтамабіляў з расейскімі нумарамі.
Два з трох транспарантаў былі выкананыя па-расейску свядома, бо асноўны пасыл быў для расейцаў.
На думку актывістаў, акцыя прайшла ўдала. Гэта пасыл пра тое, што ёсць людзі, якія будуць бараніць сваю зямлю ад усялякай брыдоты.
