Рух “За свабоду” вылучыў прадстаўнікоў у камісіі
Год таму
Па адным чалавеку ў абласную і акруговую камісію вылучылі сябры Руху “За свабоду” на Берасцейшчыне – гэта праваабаронца Сяргей Вакуленка і грамадскі актывіст Віталь Чмель.
„Як паказвае практыка папярэдніх выбараў, амаль ніхто з дэмакратычных актывістаў не трапляе ў камісіі”, – падкрэсліў каардынатар Руху „За свабоду” Дзяніс Турчаняк:
– Гэтыя людзі маюць вялікі досвед, яны былі назіральнікамі і самі былі кандыдатамі ў дэпутаты на разнастайных выбарах. Людзі дасведчаныя, таму не будзе магчымасці ў тых, хто сфармаваў камісіі, сказаць, што гэта людзі без досведу.
„У мяне персанальна няма веры да тых людзей, якія фармуюць камісіі, таму вынікі іх фарміравання лічу прадбачанымі”, – падвёў вынік Дзяніс Турчаняк.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце