Румас ужо месяц жыве ў Кіеве



Як стала вядома «Нашай Ніве», былы прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас ужо месяц знаходзіцца ў Кіеве. 

Туды ён перабраўся ў сувязі з тым, што не змог знайсці прымальнай работы ў Лондане, а асаблівых зберажэнняў, каб жыць у адным з самых дарагіх гарадоў свету, у яго не было. 

Пакуль дакладна невядома, куды Румас уладкаваўся ў Кіеве. Але выглядае, што ехаць працаваць у Маскву ён асцерагаецца — нядаўнае прызначэнне ў «Рассельгасбанк» узгаднялася яшчэ восенню 2020-га. 

Да Румаса прылятае ягоная жонка Жанна, але не застаецца ў Кіеве жыць — у Менску яна сузаснавальніца і адначасова доктар у адным з медыцынскіх цэнтраў.

Сябры Румаса дагэтуль знаходзяцца пад вартай. У менскім доме Румасаў, як вядома «Нашай Ніве», праходзіў вобшук, сям’я гэтую інфармацыю не афішуе і не каментуе.