Руслан Слуцкі, асуджаны на 11 гадоў, і яшчэ шэсць чалавек прызнаныя ў Беларусі палітвязнямі



Праваабаронцая супольнасць прызнала палітычнымі зняволенымі чарговую групу вязняў. Усяго іх сямёра, усе ўжо асуджаныя на розныя тэрміны пазбаўлення волі. Больш за ўсіх — 11 гадоў калоніі — атрымаў Руслан Слуцкі. Усяго ў Беларусі цяпер 995 палітвязняў 

Палітычнымі вязнямі прызнаныя:

Генадзь Сеўрук — асуджаны паводле арт. 364 КК за пагрозу ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў у каментарах у сацыяльных сетках, арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады, арт. 368 КК за абразу Лукашэнкі, арт. 130 КК за распальванне сацыяльнай варожасці. Прысуд — 4 гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Юрый Чудзіновіч — асуджаны паводле арт. 130 КК за распальванне ў сетцы інтэрнэт сацыяльнай варожасці, арт. 188 КК за паклёп на сацыяльнага педагога — члена выбарчай камісіі, арт. 174 за ўхіленне ад выплаты аліментаў. Прысуд — 4 гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Дзмітрый Канеўскі — асуджаны паводле арт. 130 КК за распальванне ў каментарах сацыяльнай варожасці ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі. Прысуд — 3 гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Андрэй Сачанка — асуджаны паводле арт. 364 КК за пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў у сетцы інтэрнэт, арт. 366 КК за пагрозу ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак. Прысуд — 3 гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Аляксандр Іваноў — асуджаны паводле арт. 364 КК за тэлефонныя пагрозы прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і арт. 391 КК за абразу суддзі. Прысуд — тры гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Уладзіслаў Цімашчук — асуджаны паводле арт. 130 КК за выказванні ў сацыяльных сетках, якія распальваюць сацыяльную варожасць у адносінах супрацоўнікаў МУС. Прысуд — 3 гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Руслан Слуцкі — асуджаны паводле ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 309 КК за замах на прывядзенне ў непрыдатнасць чыгуначных шляхоў зносін — спробу злучыць металічным дротам рэйкі, што магло прывесці да затрымкі руху цягнікоў, а таксама па ч. 1 арт. 289 КК за «акт тэрарызму» — падкідванне на аўтамабільную дарогу самаробных металічных шыпоў перад аўтамабілямі, якія ўдзельнічаюць у праўладным аўтапрабегу, у выніку якога былі пашкоджаныя шыны чатырох аўтамабіляў. Прысуд — 11 гадоў пазбаўлення волі.

novychas

[manual_related_posts]