Ryanair мяняе правілы правозу багажу



З 15 студзеня лаўкост Ryanair змяняе правілы правозу багажу, паведамляецца на сайце авіякампаніі.

У салон самалёта дзве адзінкі падручнага багажу можна будзе ўзяць толькі тым пасажырам, якія аформілі квіткі з прыярытэтнай пасадкай. Напрыклад, Priority Boarding ці квіток Plus / Flexi Plus. Тым, хто не купляе падобнай паслугі, вялікую сумку памерам 55 см x 40 см x 20 см і вагой да 10 кг трэба будзе пакінуць на ўваходзе ў гейт, яе забяруць у грузавы адсек самалёта бясплатна. У салон можна ўзяць сумку меншага памеру – 35 см x 20 см x 20 см.

Priority Booking, як паведамляецца на сайце авіякампаніі, каштуе 5 еўра, калі паслугу набылі падчас першапачатковага браніравання білета. Калі гэта зрабіць за 45 хвілін да вылету па раскладзе праз сайт авіякампаніі або дадатак для смартфонаў, то камісія складзе 6 еўра.

„Занадта шмат кліентаў імкнуцца выкарыстаць магчымасць і праносяць у ручной паклажы па дзве вялікія торбы, тым самым ствараючы высокі каэфіцыент нагрузкі. Напрыклад, у жніўні ён склаў 97%. З-за гэтага не хапае месцаў для ручной паклажы на верхніх паліцах, што прыводзіць да затрымкі пасадкі ў самалёт,” – гаварылася ў заяве прэс-службы Ryanair раней.

Таксама раней Ryanair ўжо знізіла цэны на правоз багажу з 35 еўра да 25 еўра, пры гэтым павялічыла дазволеную вагу багажу з 15 да 20 кілаграмаў.

Нагадаем, бліжэйшыя аэрапорты, з якіх лётае лаўкост Ryanair, знаходзяцца ў Польшчы і Літве.

Паводле news.tut.by

Фота: tut.by