Рыгор Астапеня: Беларусы супраць зняцця адказанасці з Прэзідэнта па новай Канстытуцыі



Ініцыятыва Chatham House правяла анлайн-прэзентацыю новага даследавання «Што думаюць беларусы пра рэферэндум?».

Галоўныя вынікі даследавання агучыў дырэктар «Беларускай ініцыятывы» Chatham House Рыгор Астапеня:

-Большасць беларсаў ведае пра рэферэндум, беларусы збіраюцца прымаць у ім удзел. Хоць чакаемая яўка будзе ніжэйшай. І канешне, ніжэйшай, чым на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. Для беларусаў гэтыя змены не актуальныя. Яны альбо не могуць адказаць, як гэтыя змены паўплываюць на іхнае жыццё, альбо ў прынцыпе не чакаюць нейкіх зменаў. Пры гэтым большасць беларусаў не бачылі праект Канстытуцыі, аднак, калі мы задавалі пытанне пра зняцце з Прэзідэнта адказнасці, яны выказваліся дастаткова негатыўна.

Па словах Рыгора Астапені, беларусы, якія вырашылі прыняць удзел у рэферэндуме, паставяць альбо два крыжыкі і, такім чынам, сапсуюць бюлетэнь, альбо выберуць катэгорыю «супраць» у бюлетэні.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]