Рыгор Астапеня: Частка беларусаў перастала ўспрымаць Беларусь сваёй краінай



У беларускім грамадстве пасля падзей 2020 году сфармаваліся дзве вялікія групы – прыхільнікаў пратэстаў і прыхільнікаў Лукашэнкі. Раскол паміж імі стаў прадметам новага сацыялагічнага даследавання Chatham House «Наколькі вялікая сацыяльная напружанасць у Беларусі?»

Рыгор Астапеня

Кажа прадстаўнік даследчай групы, дырэктар Цэнтра новых ідэй Рыгор Астапеня:

„Гэты ўзровень сацыяльнай напружанасці быў зусім іншым. Беларусь гэта краіна заценага гневу. Гэта паказвае, што зараз адбываецца ў Беларусі сярод прыхільнікаў пратэстаў: яны на самой справе адчуваюць сябе ў крайняй небяспецы, яны вельмі негатыўна ацэньваюць сённяшнюю дзяржаву. Мы бачым, што гэты раскол стаў значна большым у параўнанні з тым, што было раней. І гэта ж адбываецца з іншага боку: прыхільнікі Лукашэнкі становяцца больш радыкалізаванымі”.

Паводле вынікаў даследвання, раскол у беларускім грамадстве павялічваецца, але абодва бакі сацыяльнага напружвання аб’ядноўвае непрыманне ваеннай прыстуансці Расеі і нарастаючы недавер да дзяржаўных СМІ. Усяго 19% апытаных маюць давер да дзяржаўных медыя. 41% апытаных бачаць эканамічную супрацу з Расеяй без палітычнага паглынання.

Фота аўтара:

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя