Рыгору Грыку прысудзілі сем сутак арышту



Актывіст прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Рыгор Грык прызнаны вінаватым у арганізацыі і правядзенні несанкцыянаванага пікета ў Бабруйску 12 сакавіка. Суддзя суда горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна  Яўген Брэган пакараў Грыка сям’ю суткамі арышту. Рашэнне пра пакаранне ўжо было прынята загадзя, паколькі яшчэ да заканчэння суда канвой стаяў у калідоры суда, кажа праваабаронца праваабарончага цэнтра “Вясна” Сяргей Гоўша:

– Усё было падрыхтавана загадзя. Суддзя падтрыхтаваў сваю пастанову. І сёння толькі ён яе агучыў, што Грык вінаваты. У чым віна яго? Правапарушэння акрамя таго, што ён удзельнічаў у акцыі пратэсту, няма ніякага. Сапраўды ён удзельнічаў, папрасілі яго сказаць некалькі слоў, і ён некалькі слоў сказаў супраць Дэкрэта №3. Але ён не з’яўляўся парушальнікам Канстытуцыі. Масавае мерапрыемства было мірным. І караць Грыка няма за што.

Рыгор Грык 19 сакавіка быў гвалтоўна забраны міліцыяй па выхадзе з дома і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання, дзе знаходзіўся суткі перад першым паседжаннем суда 20 сакавіка. На першым паседжанні было задаволена хадайніцтва Грыка аб удзеле адваката ў другім судовым паседжанні.

Беларускае Радыё Рацыя