BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Са старонкі школы Streamline зніклі курсы польскай мовы

Са старонкі школы Streamline зніклі курсы польскай мовы.

Яшчэ нядаўна тут прапаноўвалі звычайнае навучанне польскай і размоўныя заняткі. Цяпер на сайце значыцца толькі 5 замежных моў: англійская, нямецкая, французская, іспанская і італьянская.

Ад восені праз праверкі сілавікоў у Беларусі закрываюцца курсы польскай мовы. Напачатку снежня спыніла працу адна з найбуйнейшых менскіх школ Pan Profesor.