СААЗ не ўхваліць „Спадарожнік” да канца 2021 года



Сусветная арганізацыя аховы здароўя не ўхваліць вакцыну „Спадарожнік V” у 2021 годзе. Ад Расеі СААЗ чакае дадатковыя дадзеныя пра якасць, бяспеку і эфектыўнасць вакцыны. Найхутчэй, яны будуць пададзены напрыканцы снежня. Адпаведна, і рашэнне па расейскай вакцыне адкладаецца на наступны год. А разам з гэтым — і магчымасць прышчэпленых ёй свабодна вандраваць па краінах ЕС.

У Беларусі большасць прышчэпленых — якраз „Спадарожнікам”. Акрамя яго ў Беларусі выкарыстоўваецца кітайская вакцына Sinopharm.