СААЗ заклікае краіны Усходняй Еўропы выконваць антыкавідныя меры



Краінам Усходняй Еўропы не варта пакуль адмаўляцца ад антыкавідных абмежаванняў. Пра гэта заявіў на брыфінгу кіраўнік Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Ханс Клюге. Яго словы прыводзіць ТАСС.

Ён заклікаў па-ранейшаму пазбягаць закрытых прастор і натоўпаў людзей, насіць маску, выкарыстоўваць экспрэс-тэсты, каб раней выяўляць інфекцыю, і „забяспечыць дастатковую гатоўнасць сістэм аховы здароўя да выкарыстання навукова абгрунтаваных метадаў лячэння”.

Wuhan, China – East Asia, Corona virus, Pneumonia

За апошнія два тыдні ў Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Расіі і Украіне колькасць выпадкаў COVID-19 вырасла больш чым удвая, адзначаюць у СААЗ. Хваля „амікрона” рухаецца на ўсход.

У Беларусі каля двух тыдняў таму адбыўся выбухны рост захворвання. Да паліклінік выстраіліся чэргі пацыентаў з падазрэннем на каранавірусную інфекцыю. Пасля гэтага Міністэрства аховы здароўя перавяло паліклінікі на працу без выходных і дазволіла медыкам выстаўляць дыягназ COVID-19 без дадатковага тэставання. Афіцыйныя лічбы статыстыкі таксама істотна выраслі: замест звыклых 1,5-2 тысяч новых выпадкаў у суткі Міністэрства аховы здароўя ў апошнія два тыдні паведамляе пра 5-9 тысяч новых хворых.

[manual_related_posts]