Сабакі і сабачнікі



У Бярозе абвастрылася праблема з гігіенай падчас выгулу сабак. Дамашніх гадаванцаў стала шмат. Гаспадары сабак не прыбіраюць за імі падчас прагулак.

І гэта набывае маштабны характар. На гэтай глебе ўзнікаюць канфлікты з сабачнікамі. Незадаволеных антысанітарыяй шмат, кажуць жыхары Бярозы:

– Людзі, якія гуляюць з сабакамі, мне не перашкаджаюць. Бо я сама выгульваю свайго сабаку. Але за ім я прыбіраю. У мяне ў кішэні пакеты. І пасля яго не застаецца экскрыментаў на зямлі. А іншыя – не. Я яшчэ не бачыла, каб сабачнікі, і быццам прыстойныя людзі, прыбіралі за сваімі гадаванцамі. А гэта, канешне, раздражняе і перашкаджае.

– А ў нас увогуле пад вокнамі выгульваюць усе сваіх сабак.

– Колькі ў нас бегае беспрытульны катоў і сабак. Хто за імі прыбірае?

Паводле людзей, падвышэнне культуры паводзінаў у такіх сітуацыях адбудзецца хутчэй, калі будуць парушальнікі правілаў жыцця плаціць штрафы, або калі ўлада абсталюе спецыяльныя месцы для выгулу сабак.

Беларускае Радыё Рацыя