Сабор Украінскай Праваслаўнай Царквы МП пастанавіў пра поўную сваю незалежнасць
Сабор Украінскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату пастанавіў пра поўную сваю незалежнасць і самастойнасць УПЦ. Пра гэта паінфармавала прэс-служба царквы.
У пастанове, якую сёння прыняў сабор, гаворыцца, што царква асуджае вайну Расеі супраць Украіны і выказвае спачуванне ўсім пацярпелым.
Сабор звяртаецца да ўладаў Украіны і Расейскай Федэрацыі з заклікам працягваць перамовы і шукаць „моцнае і разумнае слова, якое магло б спыніць кровапраліццё”.
„Выказваем нязгоду з пазіцыяй патрыярха маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла па вайне ва Украіне. Сабор прыняў адпаведныя дапаўненні і змены ў статут аб кіраванні Украінскай праваслаўнай царквой, якія сведчаць пра поўную самастойнасць і незалежнасць УПЦ” – гаворыцца ў пастанове.
Беларускае Радыё Рацыя
[manual_related_posts]