Сайт Анлайнера і ТАСС і іншых папулярных сайтаў узламалі



Сайт папулярнага беларускага сайт Анлайнер быў узламаны. Прыходзяць звесткі пра такія ж узломы расейскіх сайтаў, прынамсі расейскага ТАСС, “Фантанкі”, “Известий”. Такая застаўка з’явілася на ўзламаных сайтах. Паведамленне рассылаецца нібыта ад імя “неабыякавых журналістаў Расіі”.

“Дарагія грамадзяне. Заклікаем вас спыніць гэта вар’яцтва, не адпраўляйце сваіх сыноў і мужоў на верную смерць. Пуцін прымушае нас хлусіць і падвяргае небяспецы. Нас ізалявалі ад усяго свету, перасталі купляць нафту і газ. Праз некалькі гадоў мы будзем жыць як у Паўночнай Карэі. Навошта гэта нам? Каб Пуцін патрапіў у падручнікі? Гэта не наша вайна, спынім яго!”, – гаворыцца ў паведамленні.

[manual_related_posts]