Сайт “Брэсцкай газеты” прызнаны экстрэмісцкім



Інфармацыйная прадукцыя інтэрнэт-рэсурсу “Брэсцкая газета” прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі, – паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры. Рэдакцыя газеты ўдакладніла, што рашэнне сёння вынес суд Ленінскага раёна Берасця. Экстрэмісцкімі прызнаныя матэрыялы сайта. 

У студзені гэтага года “Брэсцкая газета” спыніла выпуск друкаванага выдання, бо тыпаграфія адмовілася яе друкаваць. Рэдакцыя прадоўжыла дзейнасць на сайце і ў сацыяльных сетках.