Сайт „Гарадзенская Вясна” прызнаны экстрэміцкім



5 лістапада суд Ленінскага раёна Гародні прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі сайт і сацсеткі „Гарадзенскай вясны” („Haradzenskaja Viasna”). Гэта вынікае з рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў. Прызнаны экстрэмісцкімі:

  • harodniaspring.org;
  • https://vk.com/haradzenskajaviasna;
  • https://www.facebook.com/ViasnaHaradzenskaja;
  • https://twitter.com/harodniaspring.

„Гарадзенская вясна” — рэгіянальны сайт праваабарончага цэнтра „Вясна”, які распавядае аб правах чалавека ў гарадзенскім рэгіёне.

harodniaspring.org