Сайт Regnum перастаў адчыняцца ў Беларусі



У Беларусі заблакавалі сайт расейскага агенцтва Regnum.

Доступ да сайту закрыла Міністэрства інфармацыі Беларусі.

Расейскае інфармацыйнае агенцтва Regnum існуе з 2002 года. Аўтары сайту часта пішуць пра падзеі і гісторыю Беларусі з пазіцый так званага “рускага міру”.

У снежні 2017 года беларускія ўлады затрымалі трох аўтараў Regnumʼa: Юрыя Паўлаўца, Дзмітрыя Алімкіна і Сяргея Шыптэнку. Супраць іх распачалі крымінальную справу. Яны былі прызнаныя вінаватымі ў распальванні нацыянальнай варожасці ў складзе групы асоб. Суд прыгаварыў іх да пяці гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання на тры гады і вызваліў іх з-пад варты.

Раней у Беларусі былі заблакаваныя сайты нямецкага Deutsche Welle і чэшскага «Настоящее время». Паводле інфармацыі Мінінфарма, падставай сталі гіперспасылкі на матэрыялы, якія былі прызнаныя экстрэмісцкімі.

Беларускае Радыё Рацыя