Сайт Саюза палякаў у Беларусі прызналі экстрэмісцкім матэрыялам



Сайт незарэгістраванага Саюза палякаў у Беларусі nadniemnemgrodno.pl уключаны ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Адпаведнае рашэнне 20 траўня прыняў суд Ленінскага раёну Гародні, – паведамляе „Вясна”.

Гэта так званы сайт “люстэрка”. Раней, 20 снежня 2021 года “экстрэмісцкімі матэрыяламі” была прызнана інфармацыйная прадукцыя асноўнага парталу Саюзу палякаў Беларусі — znadniemna.pl. Улады заблакавалі доступ да сайту.

Кіраўніца Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Борыс, журналіст Андрэй Пачобут, а

 таксама актывісты з Ліды, Ваўкавыску і Берасця: Ірэна Бярнацкая, Марыя Цішкоўская і Ганна Панішава былі арыштаваныя па так званай “справе палякаў”. Траіх апошніх прымусілі пакінуць Беларусь, Борыс цяпер пад “хатнім арыштам”, Пачобут – надалей за кратамі.

[manual_related_posts]