Сакавік прыйшоў у час і цяплейшы, чым звычайна



Пра гэта на прэсс-канферэнцыі ў Менску распавёў кіраўнік службы прагнозаў Белгідрамету Аляксандр Бяганскі.

– За мінулы перыяд сакавіка тэмпературны фон у сярэднім недзе на 3-5 градусаў вышэй кліматычнай нормы. То бок сакавік крыху цяплейшы. Па нашым папярэднім прагнозе да канца месяца ў цэлым мы ўсё роўна чакаем тэмпературны фон, нягледзячы на тое, што ён даволі роўны, усё роўна вышэй нормы ў сярэднім недзе на 2-4 градусы. То бок можна зрабіць выснову, што сакавік у гэтым годзе, як мы і прагназавалі, будзе больш цёплы за звычайны. Што датычыць красавіка, то рабіць нейкія высновы даволі рана, бо сітуацыя мяняецца.

Пры гэтым, як заўважае сіноптык, кліматычныя ўмовы нашай краіны не выключаюць рэзкіх кароткачасовых пахаладанняў у красавіку і нават у траўні.

Беларускае Радыё Рацыя